План заняткаў
Па вучэбнаму прадмету «Беларуская мова» у 4 «В» класе
для вучняў, якія адсутнічаюць на занятках з 20.04.2020 па 30.04.2020
Настаўнік: Чуйко Галіна Іванаўна
e-mail: chuiko2111@gmail.com




Дата
Урок
Тэма урока
Тэматычны матэрыал для самастойнага авалодання
вучэбнай праграмай па прадмету
20.04.2020
Беларуская мова
Змяненне дзеясловаў па часах і ліках.
Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах. Суфіксы дзеясловаў прошлага часу
Вучэбны матэрыял, пройдзены на  уроку
Прыгадванне вучнямі з апорай на схему граматычных прымет дзеяслова (с. 64, вусна).
Замена форм множнага ліку дзеясловаў на формы адзіночнага ліку. Дапаўненне верша дзеясловамі ў патрэбнай форме. Спісванне з каменціраваннем (практ. 106, с. 65, пісьмова).
Дапаўненне сказаў дзеясловамі, якія падыходзяць па сэнсе. Вызначэнне часу і ліку дзеясловаў (практ. 107, с. 66, пісьмова).
Правіла(с. 67).
 Утварэнне розных форм роду і ліку дзеясловаў у форме прошлага часу. Дапаўненне імі сказаў. Абазначэнне суфіксаў і канчаткаў дзеясловаў у форме прошлага часу. (практ. 110, с. 68, пісьмова).
Дапаўненне сказаў патрэбнымі дзеясловамі ў форме прошлага часу. Вызначэнне ліку і роду дзеясловаў. Запіс трох сказаў на выбар. Абазначэнне суфіксаў дзеясловаў прошлага часу (практ. 113, с. 69, пісьмова).

Дамашняе заданне
Практ. 115,
Правіла с.67
22.04.2020
Беларуская мова
Неазначальная форма дзеяслова
Вучэбны матэрыял, пройдзены на  уроку
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 71).
Чытанне прыказкі, тлумачэнне яе сэнсу. Адрозненне па пытанні і вымаўленні неазначальнай і асабовай форм дзеяслова вучыць (практ. 118, с. 72, пісьмова).
Складанне сказа з дзеясловам у неазначальнай форме (практ. 119, с. 72, пісьмова). Вызначэнне часу і ліку прапанаваных асабовых дзеясловаў. Назіранні за заменай форм дзеясловаў пры змене месца націску ў іх. Дапаўненне сказаў дзеясловамі ў неазначальнай форме. Запіс двух сказаў на выбар (практ. 120, с. 72—73, пісьмова)

Дамашняе заданне
Практ. 121,
Правіла с.71
24.04.2020
Беларуская мова
Правапіс дзеясловаў на -ся, -цца
Вучэбны матэрыял, пройдзены на  уроку
Утварэнне зваротных дзеясловаў у неазначальнай форме ад незваротных дзеясловаў пры дапамозе постфікса -ся(-цца) на ўзор. Запіс пар дзеясловаў. Дапаўненне сказаў патрэбнымі дзеясловамі (практ. 122, с. 73).
Правіла (с. 74).
Пастаноўка пытанняў да іх. Тлумачэнне правапісу дзеясловаў у сказах. Пісьмо па памяці (практ. 125, с. 75). Чытанне і разгадванне загадкі. Выбарачнае спісванне дзеясловаў у неазначальнай форме. Вызначэнне ў іх націскнога складу. Назіранні за зменай форм гэтых дзеясловаў у залежнасці ад змены націску ў іх. Вызначэнне часу, ліку і роду астатніх дзеясловаў у загадцы (практ. 126, с. 75)

Дамашняе заданне
Практ. 127
27.04.2020
Беларуская мова
Змяненне дзеясловаў цяперашняга і будучага часу па асобах і ліках (спражэнне)
Вучэбны матэрыял, пройдзены на  уроку
Правіла (с. 76)
Утварэнне асабовых форм дзеясловаў спяваць, палячыць з апорай на табліцу (практ. 130, с. 77—78). Знаходжанне ў сказах дзеясловаў і асабовых займеннікаў, з якімі звязаны дзеясловы. Вызначэнне часу, асобы і ліку дзеясловаў (практ. 131, с. 78). Знаёмства з правапісам слоўнікавага слова апетыт, гука-літарны аналіз яго, падбор аднакаранёвых слоў, складанне з імі сказаў

Дамашняе заданне
Практ. 132,
правіла (с. 76)
29.04.2020
Беларуская мова
Першае і другое спражэнне дзеясловаў. Канчаткі дзеясловаў 1-й асобы адзіночнага ліку
Вучэбны матэрыял, пройдзены на  уроку
Чытанне прыказак, тлумачэнне іх сэнсу. Вызначэнне часу, асобы і ліку дзеясловаў у прыказках (практ. 133, с. 79).
Правіла (с. 83).
Аналіз табліц змянення дзеясловаў I і II спражэння (практ. 138, с. 83—84). Знаёмства з выпадкам супадзення канчат-
каў дзеясловаў I і ІІ спражэння ў працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 84)
 Спісванне з устаўкай прапушчаных літар і каменціраваннем. Знаходжанне ў вершы дзеясловаў, выдзяленне іх канчаткаў. Вызначэнне асобы і ліку дзеясловаў. Знаходжанне ў вершы асабовых займеннікаў, вызначэнне іх асобы, ліку і склону. (практ. 139, с. 84, пісьмова). Дапаўненне сказаў дзеясловамі ў форме цяперашняга часу 1-й асобы адзіночнага ліку (практ. 140, с. 85).
Выбарачнае спісванне. Графічнае выдзяленне канчаткаў дзеясловаў. Дапаўненне сказаў патрэбнымі формамі назоўніка маліна (практ. 141, с. 85—86)

Дамашняе заданне




Комментарии